Пасля абвяшчэння прысуду дзеячам РЭП прайшлі затрыманні
Пасля абвяшчэння прысуду дзеячам РЭП прайшлі затрыманні. АМАПаўцы схапілі каля Дома правасуддзя ў Мінску пяць чалавек, паведамляе «Еўрарадыё».
Сярод затрыманых — Вольга Мікалайчык, Леанід Кулакоў. Можна меркаваць, што іх будуць вінаваціць у правядзенні несанкцыянаванай акцыі. У руках у грамадскіх актывістаў былі бел-чырвона-белыя сцягі і сцягі ЕС.
Як паведамляе tut.by, затрыманы таксама Мікалай Статкевіч і Максім Вінярскі.
Старшыня прафсаюза Генадзь Фядыніч і галоўны бухгалтар Ігар Комлік былі асуджаныя на 4 гады хатняй "хіміі". Іх прызналі вінаватымі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.