Партрэты Сталіна ў Мінску. Камуністы адзначылі гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі (Фота)
Чырвоныя палотнішчы з сярпом і молатам, выявы Сталіна ды Леніна – Мінск нібыта вярнуўся ў часы СССР.
Камуністы адзначаюць 7-га лістапада гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. З савецкай сімволікай ды сцягамі БССР людзі пераважна сталага веку ўсклалі кветкі да помніка Леніна на Плошчы незалежнасці перад Домам ураду. Пад гукі аркестра вянкі ды букеты ад беларускіх чыноўнікаў усклалі таксама жаўнеры.
Кветкі занеслі таксама да помніка Фелікса Дзяржынскага, які ўсталяваны насупраць КДБ.
Фота belsat.eu