Парадоксы статыстыкі. За суткі ў Беларусі ўсяго 699 новых выпадкаў COVID-19
За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 699 новых пацыентаў з COVID-19. Пры гэтым зроблена ўсяго 6522 тэсты.
![eprspzuxuaicoab.jpg eprspzuxuaicoab.jpg](/img/v1/images/eprspzuxuaicoab.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя, паводле стану на 2 лютага з пачатку эпідэміі ў краіне былі зарэгістраваныя 249994 выпадкі каронавірусу, а праведзена 4,488 млн тэстаў, піша REFORM.by.
За дзень выпісалі 662 чалавекі, а ацалелымі Міністэрства аховы здароўя лічыць 237178 пацыентаў.
За суткі памерлі дзевяць чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыі. Усяго ж пандэмія забрала ўжо 1737 жыццяў.