Папа Францішак: Даць плескача дзіцяці можна, нельга яго зневажаць

Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы папа Францішак падтрымаў бацькоў, якія б’юць сваіх дзяцей, пры ўмове, што яны не прыніжаюць годнасць дзіцяці.



franciszak_papa.jpg

Пантыфік выказаўся на гэтую тэму ў ходзе сваёй штотыднёвай аўдыенцыі ў Ватыкане, якая на гэты раз была прысвечана ролі бацькоў у сям'і. Папа абмаляваў рысы добрага бацькі як чалавека, які здольны дараваць, але ў той жа час з цвёрдасцю падтрымлівае дысцыпліну.
«Аднойчы я чуў, як бацька сямейства на сустрэчы з жанатымі парамі сказаў: «Мне часам даводзіцца даць плескача сваім дзяцям, але я ніколі не б'ю іх па твары, каб не прыніжаць іх», — сказаў папа Францішак. «Такі бацька ведае, што такое годнасць. Ён карае дзяцей, але робіць гэта справядліва», — дадаў папа.
Некаторыя з актывістаў, якія выступаюць у абарону правоў дзяцей, ставяць пад сумнеў гэтыя выказванні папы.
Заснавальнік брытанскай Нацыянальнай асацыяцыі ахвяр гвалту ў дзяцінстве Пітэр Сондерс, які з'яўляецца членам Ватыканскай камісіі па абароне дзяцей ад жорсткасці святароў, заявіў, што падыме пытанне пра выказванні папы падчас сустрэчы з ім.
Пазіцыя Каталіцкай царквы па пытанні аб цялесных пакараннях падвергнулася крытыцы ў мінулым годзе падчас абмеркавання з членамі камітэта ААН па правах чалавека ажыццяўлення канвенцыі ААН па правах дзяцей.
Тады кіраўнік дэлегацыі Ватыкана заявіў, што царква ні ў якім выпадку не выступае ў абарону цялесных пакаранняў і што рэкамендацыі дэлегацыі будуць прадстаўлены Францішку.
Бі-Бі-Сi