Палітвязні Дзмітрый Карабейнік і Рыгор Саладоўнікаў выйшлі на волю

Праваабаронцы паведамляюць, што палітзняволеных вызвалілі з папраўчых устаноў.

photo_2022_05_15_12_16_59.jpg

Дзмітрый Карабейнік і Рыгор Саладоўнікаў цалкам адбылі тэрмін і выйшлі на волю.
Палітзняволеных маладзечанцаў Дзмітрыя Карабейніка і Рыгора Саладоўнікава затрымалі 22 лістапада 2020 года. Іх абвінавацілі ў перакрыцці вуліцы Вялікі Гасцінец у Маладзечне з расцяжкай «Пакуль у краіне беззаконне, супраціўленне — наш доўг». 31 сакавіка Дзмітрыю і Рыгору прысудзілі 1 год і 6 месяцаў «хіміі» і выпусцілі з-пад варты ў залі суда да набыцця прысудам законнай сілы.
У канцы ліпеня 2021 года Карабейнік быў накіраваны для адбыцця тэрміна ў папраўчую ўстанову №6, а Саладоўнікаў — ў папраўчую ўстанову №17.
Днямі палітвязні выйшлі на волю.