Іх ужо 1201. Яшчэ сем вязняў прызнаныя палітычнымі зняволенымі
Сёння палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 7 чалавек. Гэта Яўген Андрэеў, Віталь Мелех, Яўген Люлькавіч, Марыя Шагіева, Сяргей Каменеў, Уладзімір Бялоў, Аляксандр Дзям’янцаў.
Усе яны праходзяць па крымінальных справах паводле «народнага» артыкула 342 (наўпрост: за ўдзел у пратэстах) — камусьці прад'явілі адпаведныя абвінавачанні, кагосьці ўжо асудзілі.
Праваабаронцы паведамляюць, што ўсяго ў Беларусі на гэты момант 1201 палітычны зняволены.