Былы палітвязень Арцём Дубскі, які знік у чацвер пасля выкліку ў КДБ, дагэтуль не выйшаў на сувязь
Нагадаем, мужчына прыехаў з Польшчы наведаць сваю сям'ю. 11 траўня яны паехалі ў Мінск — там Дубскага затрымалі, збілі, пасля чаго адвезлі на допыт у КДБ.
З КДБ Дубскага выпусцілі толькі ноччу, узяўшы
абавязацельства вярнуцца для дачы тлумачэнняў 12 траўня да 14.30.
У чацвер Дубскі паехаў у КДБ і з таго часу на сувязь не выходзіў, паведамляюць праваабаронцы.
Заява ў 102 аб знікненні чалавека не дапамагла — міліцыянты
сцвярджаюць, што не ведаюць, дзе Арцём. Наяўнасць Дубскага адмаўляюць у КДБ, у
ЦІП на Акрэсціна і ў СІЗА.