Палітвязень Юры Рубцоў абвясціў галадоўку

Юры Рубцоў галадае ў знак пратэсту супраць абыходжання з ім і ўмоваў утрымання ў Баранавіцкім следчым ізалятары. Пра гэта паведаміла жонка Рубцова Ядвіга.



rubcou_juryj2.jpg

Паводле адваката, на 24 ліпеня прызначаны разгляд касацыйнай скаргі Юрыя Рубцова на прысуд Пружанскага раённага суда, які пакараў былога «хіміка» Рубцова за адмову працаваць двума гадамі зняволення. Скаргу Рубцова разгледзіць Берасцейскі абласны суд.

Юры Рубцоў не прызнае віны і кажа, што не адмаўляўся працаваць на «хіміі» зусім, а толькі патрабаваў, каб яму далі працу з заробкам, адпаведным сярэдняму па Беларусі.

Да працэсу ў Пружанскім раённым судзе Юры Рубцоў трымаў галадоўку, патрабуючы адкрытага працэсу і спынення пераследу. Тады палітвязень галадаў каля 50 дзён і схуднеў больш як на 20 кілаграмаў.

 У 2014 годзе Юры Рубцоў быў асуджаны на 1,5 года «хіміі» за “знявагу» суддзі Савецкага райсуду Мінску.

Беларускае Радыё Рацыя