Пайшоў з жыцця апошні вязень Гарадзенскага гета

Рыгор Хасід памёр 4 студзеня ў Гродне ва ўзросце 87 год. Ён заставаўся апошнім жывым вязнем Гарадзенскага гета і цудам ацалелым сведкам вынішчэння гарадзенскіх габрэяў.



mg.jpg

Рыгор Хасід у часе Другой сусветнай вайны страціў усю сям’ю: ягоныя бацька, маці, сястра загінулі.

Сам ён здолеў уратавацца, скокнуўшы з цягніка, які вёз больш за 2 тысячы габрэеў у лагер смерці.

Пасля гэтага хаваўся ў лясах, далучыўся да габрэйскага партызантскага атрада братоў Бельскіх. Пасля вайны жыў у Гродне, усё жыццё  працаваў настаўнікам.

Успаміны Рыгора Хасіда былі запісаныя шматлікімі журналістамі. Для гарадзенцаў ён быў чалавекам-легендай.

Пахаванне адбудзецца сёння на старых габрэйскіх могілках Гродна.

Здымак belsat.eu

t-styl.info