Падчас Радаўніцы на некаторых могілках заўважаныя аўтазакі (фота)
Сёння беларусы адзначаюць Радаўніцу, многія паехалі на могілкі ўшанаваць памяць памерлых сваякоў. Выглядае, што дзе-нідзе адправіліся туды і сілавікі.
Чытачы TUT.BY паведамляюць, што на некаторых могілках у дзень Радаўніцы стаяць аўтазакі і дзяжурыць АМАП.
На здымку — могілкі ў Міханавічах. Таксама паведамляецца, што заўважаны аўтазак
на Чыжоўскіх могілках у Мінску.