Па Мінску ходзяць людзі з імперскім сцягам Расіі

 На спробы пацікавіцца сцягам адказваюць: «Свабоду жыхарам Данбасу».



imperial_flag.jpg

Незвычайных хлопцаў сустрэў актывіст Павал Вінаградаў. Вось што ён распавёў Радыё Свабода:
Павал Вінаградаў: «Ехалі з жонкай Светай дахаты, і бачу — хтосці ідзе з імперскім расійскім сцягам. Вырашыў пацікавіцца ў хлопцаў, з якой нагоды.
Я да іх падышоў, спытаў, што за сцяг. Яны адказалі: «Сцяг Расійскай імперыі». Значыць, гэта не выпадкова і людзі ведаюць, што за сцяг. Пытаюся: «А з якой нагоды?» Яны мне адказваюць: «Сёння свята, пачытайце ў інтэрнэце».
Я іх стаў фатаграфаваць, тады яны сталі ад мяне сыходзіць. Я ім кажу: «Вы за „русский мир“?» А мне ў адказ: «Свабоду жыхарам Данбасу!»
Павал Вінаградаў звяртае ўвагу, што хлопцы ішлі з вялікім сьцягам абсалютна адкрыта і, найверагодней, вярталіся з нейкага мерапрыемства.
19 лістапада ў Беларусі (і Расіі) адзначаецца Дзень ракетных войскаў і артылерыі.
svaboda.org