Па дарозе ў Мінск затрыманы прыхільнік БХД

Па дарозе з Полацку затрыманы прыхільнік “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” Уладзімір Капелькін, якому на днях споўніцца 18 гадоў.



3371400436_e0c5509276.jpg

Маршрутку, у якой Капелькін накіроўваўся ў Мінск, спыніла ДАІ на выездзе з Полацку. У яе ўвайшоў чалавек у цывільным, які вывеў хлопца з маршруткі. Між тым іншы актывіст БХД, які таксама накіроўваўся на Мінск, паехаў надалей.

Зараз Уладзімір Капелькін знаходзіцца ў Полацкім РАУС. Афіцыйна прычына яго затрымання ў тым, што ён, непаўнагадовы, адзін без бацькоў выправіўся ў доўгую дарогу.

"Нейкі абсурд затрымліваць чалавека, які едзе ў Мінск, толькі таму, што яму няма васямнаццаці. І гэта ў той час, як усялякія іншыя малалеткі ходзяць спакойна па горадзе і робяць, што хочуць", — адзначыла каардынатарка аргкамітэту БХД па Віцебшчыне Таццяна Севярынец.

Прэсавая служба БХД