Ноччу напалі на будынак Курыі ў Мінску
Невядомыя кідалі ў дзверы бетонныя вазоны для кветак. Пашкодзілі ўваход, пабілі дамафон.
![photo_2021_05_19_20_42_30.jpg photo_2021_05_19_20_42_30.jpg](/img/v1/images/photo_2021_05_19_20_42_30.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэта «адміністрацыя» Касцёлу ў Беларусі. Яна месціцца побач з будынкам найгалоўнага касцёлу – Катэдры Найсвяцейшай Панны Марыі ў цэнтры Мінску, на вуліцы Рэвалюцыйная, 1.
Невядомыя кідалі ў дзверы бетонныя вазоны для кветак. Пашкодзілі ўваход, пабілі дамафон.
Таксама пашкодзілі аўтамабіль пробашча касцёлу, ксяндза Антонія Клімантовіча.
Па легкавіку білі цаглінамі, раструшчылі лабавое шкло.
Дворык, дзе стаяў прыпаркаваны аўтамабіль, знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад ГУБАЗіК, на яго выходзяць камеры назірання.
Гэта адбылося ў ноч пасля таго, як біскуп Юры Касабуцкі выступіў у падтрыманне парталу TUT.by.