Незвычайнае падарожжа Пятра Дудановіча

З Варшавы ў Берасце праз Арменію. Сябра Радыё Рацыя Пётр Дудановіч рушыў у вандроўку на ровары. Адлегласць каля 7 тысячаў кіламетраў — плануецца праехаць за 45 дзён. Па дарозе 10 краінаў. Першы прывал — польскі горад Сандомеж.



aposznia_fota_u_vave.jpg

Што адчувае чалавек, калі перад ім шмат кіламетраў — чаканнямі дзеліцца сам падарожнік Пётр Дудановіч:

Хочацца ў дарогу. Больш за год думаў пра гэтае падарожжа, але хочацца нарэшце перайсці ад гэтых ідэяў да практыкі. Трошкі хвалююся за праезд праз Турцыю, бо там атрымоўваецца амаль 10 дзён, крыху хвалююся, але думаю, што гэта будзе цікава.

Сачыць за прыгодамі Пятра можна будзе ў эфіры Беларускага Радыё Рацыя, а таксама на сайце Беларускага Радыё Рацыя.

* * *

У суботу, 18 траўня, у незвычайнае падарожжа з Варшавы праз Горыс у Берасце выпраўляецца Пётр Дудановіч. Гэтая экспедыцыя вельмі незвычайная, шлях будзе пралягаць вакол Чорнага мора. Наш герой транспартным сродкам абраў сабе... ровар!

Польшча, Славаччына, Вугоршчына, Румынія, Балгарыя, Турцыя, Грузія, Арменія, Украіна, Беларусь — праз 10 краін па зямлі і па моры. З нататкамі Пятра пра цікавыя месцы, стрэчных людзей і прыгоды вы зможаце пазнаёміцца на сайце Беларускага Радыё Рацыя, а таксама ў эфіры Беларускага Радыё Рацыя кожную суботу ў 8.20 / 9.20.

Пётр кажа: "У падарожжы досведу нямнога-нямала: перад кожнай наступнай вандроўкай здаецца, што я той самы навічок, што перад першай, ды і гэта файна. Праўда, я з тэхнікай на Вы, але, думаю, з маім сродкам перамяшчэння мы наладзім супольную мову. Што ж мне яшчэ сказаць... песня на сёння — Сцяна (Берасце) — «Я еду»".

 

 

Беларускае Радыё Рацыя