Незалежных журналістаў выклікаюць у пракуратуру

Сябры БАЖ Вольга Чайчыц і Алесь Сіліч абавязаныя з’явіцца ў смалявіцкую раённую пракуратуру ў чацвер, 30 мая.



viola1.jpg

Алесь Сіліч і Вольга Чайчыц. Фота belsat.eu

Паводле позвы, незалежных журналістаў выклікаюць, каб узяць з іх тлумачэнні.

Самі Вольга Чайчыц і Алесь Сіліч звязваюць выклік у пракуратуру з іх прысутнасцю на грамадскім абмеркаванні праекта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку пад Смалявічамі, што праходзіла ў красавіку.

Тады прысутны на абмеркаванні супрацоўнік міліцыі перапісаў пашпартныя дадзеныя журналістаў і паабяцаў разабрацца.

Прэс-служба ГА "БАЖ"