Народны дэпутат ад БХД дамогся добраўпарадкавання двароў
Народны дэпутат, сябра партыі БХД з Мастоў Уладзімір Шчэкарэвіч атрымаў адказ ад камунальнікаў наконт добраўпарадкавання дваровай тэрыторыі дамоў №5,7,9,11,13,15 па вул. Валковіча. Паводле
адказу, добраўпарадкаванне тэрыторыі запланавана на 2013 год.
Народны дэпутат, сябра партыі БХД з Мастоў Уладзімір Шчэкарэвіч атрымаў адказ ад камунальнікаў наконт добраўпарадкавання дваровай тэрыторыі дамоў №5,7,9,11,13,15 па вул. Валковіча. Паводле
адказу, добраўпарадкаванне тэрыторыі запланавана на 2013 год.
Падчас мясцовых выбараў 2010 года У. Шчэкарэвіч, які балатаваўся як кандыдат у дэпутаты Мастоўскага райсавета, дамагаўся ад уладаў добраўпарадкавання двароў па вул. Валковіча. На прыдамавой
тэрыторыі шматпавярховых дамоў па вул. Валковіча ўжо некалькі дзесяцігоддзяў не праводзіўся капітальны рамонт, і яна знаходзяцца ў непрыглядным стане. Падчас выбараў народны дэпутат сабраў некалькі
дзясяткаў подпісаў за вырашэнне гэтай праблемы.
Нягледзячы на тое, што У. Шчэкарэвіч не стаў дэпутатам райсавета, ён працягнуў змагацца за інтарэсы сваіх выбаршчыкаў. У выніку камунальнікі ўключылі капітальны рамонт добраўпарадкавання дваровай
тэрыторыі дамоў № 5, 7, 9, 11, 13, 15 па вул. Валковіча ў перспектыўны план добраўпарадкавання дваровых тэрыторый на 2012–2017 гады.
«Думаю, што ўключэння ў планы па добраўпарадкаванні і рамонту можна было б дамагчыся і раней, калі б у мяне ў дадатак быў дэпутацкі мандат. У такім разе можна было б на афіцыйным узроўні
прадстаўляць інтарэсы мікрараёна і ўздымаць гэтае пытанне на сесіях райсавета. Тым не менш, мы будзем і далей абараняць інтарэсы грамадства», — адзначае Уладзімір Шчэкарэвіч:
Даведка
Пасля мясцовых выбараў 2010 года Уладзімір Шчэкарэвіч, які балатаваўся як кандыдат у дэпутаты Мастоўскага райсавета па Занёманскай выбарчай акрузе №1, далучыўся да ініцыятывы БХД «Рада
народных дэпутатаў».
Праект «Рада народных дэпутатаў» аб'ядноўвае былых кандыдатаў у дэпутаты і ініцыятыўных грамадзян, мэта якіх спрыяць павышэнню ўдзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў на мясцовым
узроўні і ролі мясцовых супольнасцяў у палітычным працэсе.
Паводле прэс-службы БХД