Напярэдадні Вялікадня пякарня пры мінскім Свята-Елісавецінскім манастыры праце кругласутачна

Напярэдадні Вялікадня ў пякарні пры мінскім Свята-Елісавецінскім манастыры — гарачыя дні. Круглыя суткі тут выпякаюць і ўпрыгожваюць святочныя кулічы.



Пекар Артур Сітнікаў ледзь знайшоў некалькі хвілін для інтэрв'ю: "Працуем у дзве змены: 12 гадзін — дзённая, 12 гадзін — начная. Выпякаем штодзённа каля дзвюх тысяч кулічоў. Нас каля дваццаці чалавек. Работы непачаты край, печ круглыя суткі працуе, каб закрыць патрэбы ў святочных хлябах. У нас вельмі вялікі прыход, і на Вялікдзень у манастыр прыйдзе шмат народа".

06_kulichi_monastyr.jpg

Артур Сітнікаў
У манастырскай пякарні выпякаюцца кулічы розных відаў: "Манастырскі", "Дамашні", "Аматарскі", "Святочны". Але, паводле слоў Сітнікава, могуць адрознівацца рэцэптуры, розным бывае афармленне, колеравая кампазіцыя, а сутнасць куліча не мяняецца. Гэта галоўны сімвал Вялікадня.
Да свята, якое сёлета праваслаўныя і католікі адзначаюць 20 красавіка, мінскімі хлебазаводамі будзе пастаўлена ў магазіны сталіцы больш чым 180 тон кулічоў і кексаў. Асвячэнне кулічоў, яек і іншых велікодных страў у храмах і касцёлах Мінска пачнецца ў суботу, 19 красавіка.
Фота Андрэя Корсака, БелаПАН