Намеснік міністра аховы здароўя звольнены
Намеснік міністра быў затрыманы КДБ некалькі яшчэ тыдняў таму. Зараз стала вядома аб ягоным звальненні.
Ігар Ласіцкі, згодна з пастановай Савета міністраў ад 20 ліпеня, быў ў затрыманы ў па падазрэнні з станоўчым вырашэнні пытанняў, якія датычныя ягонай каметэнцыі, за грошы — паведамляе TUT.BY
У прыватнасці, КДБ сцвярджае што ён арганізоўваў дзяржрэгістрацыю вырабаў медыцынскага прызначэння а таксама быў перадузяты ў выбары пастаўшчыкоў медтэхнікі. "Сумы хабараў вар'іраваліся ад 2,5 да 10 тыс. долараў" — кажа Валеры Вакульчык.
Ласіцкі ажыццяўляў агульнае кіраўніцтва і кантроль за будаўніцтвам, рэканструкцыяй і развіццём матэрыяльна-тэхнічнай базы галіны аховы здароўя. Кіраваў пытанні звароту і ліецэнзавання медыцынскіх вырабаў у Беларусі. Ён стаў намеснікам міністра ў сакавіку 2013 года перайшоўшы на гэтую пасаду з пасады старшыні кіравання аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама.