Надзею Калач і Юлію Марчанка з гурта Irdorath перавялі ў гомельскае СІЗА-3.
Надзею Калач і Юлію Марчанка з гурта Irdorath, асуджаных, адпаведна, на 2 і 1,5 года калоніі, перавялі ў гомельскае СІЗА-3.
Іх затрымалі разам з сябрамі 2 жніўня, абвінавачвалі ва ўдзеле і
арганізацыі мерапрыемстваў, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), за выкананне музыкі і спевы падчас маршаў пратэсту ў жніўні 2020-га.
Музыкі Уладзімір Калач, Антон Шніп, Пятро Марчанка пакуль застаюцца ў СІЗА-1 на Валадарскага.
Цяпер лісты дзяўчатам трэба пісаць на новы адрас: Надзеі Робертаўне Калач, Юліі Анатольеўне Марчанка
СІЗА-3, вул. Кніжная, 1А, 246144, г. Гомель.
Паводле by culture