На Брэстчыне створаны Грамадскі савет па развіццю аграэкатурызму
Адзнакай пэўнага ўзроўню турыстычнай сферы можна лічыць з’яўленне аграэкатурыстычных асацыяцый, пра што яшчэ некалькі год таму не было і гаворкі. На Брэстчыне створаны Грамадскі савет, які, як спадзяецца Галіна Мацюшэнка, паспрыяе больш хуткаму развіццю аграэкатурызму ў рэгіёне.
Брэстчына адстае ў сферы аграэкатурызму. Пра гэта ў абласным цэнтры на сустрэчы з моладдзю зазначыла эксперт “Народнай праграмы Галіна Мацюшэнка. Яна высока ацаніла развіццё аграэкатурызму ў краіне і адзначыла прагрэсіўнасць заканадаўства ў гэтай галіне.
— Брэсцкая вобласць займае не лідзіруючае месца, хаця тут вялікі патэнцыял, улічваючы тое, што мяжуе з Еўрасаюзам, і я думаю, трэба актыўней развівацца, шукаць сваю разынку, нейкую асаблівую адметнасць, магчыма, нейкія новыя формы агратурыстычнага сервісу.
Сустрэча экспертаў “Народнай праграмы з моладдзю адбылася пры падтрымцы агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч.
Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя