На беларуска-ўкраінскай мяжы ўводзяцца абмежаванні на рух транспарту

Уводзяцца часовыя абмежаванні ў працы пунктаў спрошчанага пропуску на ўчастку Гомельскай пагранічнай групы ў сувязі з санітарна-каранціннымі мерапрыемствамі, якія праводзяцца ўкраінскім бокам.



ukraine.jpg

Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскай пагранічнай групы Дзмітрый Уклейка, з 20.00 25 верасня ў спрошчаных пунктах пропуску цераз мяжу Украіны і Рэспублікі Беларусь часова забаронены рух транспарту.
Пропуск грамадзян у пунктах пропуску «Паддабранка», «Глыбоцкае», «Андрэеўка», «Лоеў» будзе ажыццяўляцца ўкраінскім бокам толькі ў пешым парадку, усе транспартныя сродкі (уключаючы матацыклы і ровары) будуць перанакіроўвацца на найбліжэйшыя міждзяржаўныя і міжнародныя пункты пропуску для правядзення неабходных відаў кантролю.
Акрамя таго, з 25 верасня часова забаронена перамяшчэнне на тэрыторыю Украіны прадуктаў жывёльнага паходжання. Такая забарона з украінскага боку будзе дзейнічаць да асаблівага распараджэння кампетэнтных органаў Украіны.
Дзяржпагранкамітэт Беларусі звяртае ўвагу на тое, што ў пунктах спрошчанага пропуску ажыццяўляецца толькі пагранічны кантроль, перасячэнне мяжы ў іх з’яўляецца беставарным.
belapan.com