На дваровым маршы машына ледзь не траўмавала людзей
Інцыдэнт адбыўся ў мінскай Чыжоўцы.
Машына ледзь не заехала ў калону на маршы ў Чыжоўцы. Відэа наезду з'явілася ў тэлеграме.
Меркавана за рулём быў падпалкоўнік Віталь Мурзіч - такую інфармацыю дае тэлеграм-канал Антона Матолькі. Аўтамабіль Volkswagen, дзяржнумар 4888 ТА-7, які здзейсніў спробу наезда, належыць сваякам падпалкоўніка.