Моўная сустрэча з Пётрам Садоўскім
30 кастрычніка запрашаем у новае памяшканне «Арт Сядзібы» на «Моўную сустрэчу» — традыцыйна штосерады. Суразмоўца — Пётра Садоўскі.
Гутарка складаецца, як звычайна, з дзвюх частак.
1) Практычная частка (давалася як хатняе заданне): як утварыць прыметнікавыя формы для спалучэнняў «шалік з воўны», «коўдра з ваты», «пакрыццё для шашы», «Скарынавы творы», «сынава вернасць», «байкі Крапівы», «бацькавы запаветы»?
Узор: цацка з дрэва — драўляная цацка; Міцкевічавы санеты — міцкевічаўскія санеты.
2) Развагі. Уплывы інфармацыйнай глабалізацыі на мову і мысленне: «Кліпавасць» як крыніца моўнага і семантычнага спрашчэння (выдаткі і перавагі).
Пытанні да ўдзельнікаў:
— Як вы ўспрымаеце рэклямна-кліпавы рубрыкі «Прыгажосць выратуе свет» (калька з расейскай), «Здаровы дух у здаровым целе», «Слова не
верабей», «Вока за вока…»
Пачатак сустрэчы а 18.30.
Адрас: Інструментальны завулак, д. 6, оф. 105 (1 паверх).
Метро «Парк Чалюскінцаў», па бул. Талбухіна, налева на Мяржынскага, направа на зав. Інструментальны.