Мінскія фанаты «Океана Эльзи» падтрымалі Еўрамайдан
Флэш-моб салідарнасці з украінцамі прайшоў на канцэрце «Океана Эльзи». Беларускія фанаты рок-гурта разгарнулі плакаты з надпісам на беларускай мове «Украіна, мы з вамі!»
Пакуль публіка спрабавала даехаць да «Менск-Арэны», за кулісамі ніякага ажыўлення не назіралася, музыканты прыехалі своечасова, адпачывалі ў грымёрках, Святаслаў Вакарчук трохі
пагутарыў з прэсай. Праўда, яшчэ больш хрыплаватым голасам, чым звычайна, прызнаўся, што крыху прыхварэў, а яшчэ арганізатары папрасілі не задаваць пытанняў пра тое, што зараз робіцца на кіеўскім
Майдане.
Вакарчук надпісы заўважыў і адразу сказаў: «Вы не супраць, калі сёння мы будзем размаўляць на ўкраінскай мове? Такі вось у мяне сёння настрой!». Зала выбухнула апладысментамі,
зрэшты, яны не сціхалі 2,5 гадзіны выступлення і вытрымалі нават чатыры бісы, на якія выходзілі музыкі.
«Дзякуй вам, беларусы! — крыкнуў Святаслаў Вакарчук
зале на развітанне. — Ваша падтрымка патрэбная не толькі нам, але і
ўсёй краіне. Але мы ведаем — усё будзе добра!»
kp.by