Мінскі праграміст стварыў пашырэнне для Google Chrome, якое замяняе на розных сайтах чырвона-зялёныя сцягі на БЧБ

Мінскі праграміст Павел Шут стварыў пашырэнне для самага папулярнага ў свеце і ў Беларусі браўзэра Google Chrome, якое аўтаматычна замяняе на шматлікіх сайтах дзяржаўныя чырвона-зялёныя сцягі на нацыянальныя бел-чырвона-белыя. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

2018_03_30114903_juetx.png


«Асвяжыў сцягі ў сваім пашырэнні для Chrome. Стараўся выпусціць да #bnr100, але 4 разы адмаўлялі ў публікацыі быццам за спам у апісанні. На 5 раз прапусцілі. Дарэчы, аматары Firefox цяпер мусяць таксама мець магчымасць выкарыстоўваць хромаўскія пашырэнні. Enjoy!», — напісаў Павел.
Кожны ахвотны цяпер можа спампаваць гэтае пашырэнне ў інтэрнэт-краме Chrome. Вось, як выглядаюць некаторыя сайты з замененым сцягам:


2018_03_30114930_3320c.png

2018_03_30114925_dlnv0.png


У арыгінале, без усталяванага пашырэння, усе сцягі на гэтых сайтах — чырвона-зялёныя.
Паводле «Нашай Нівы»