Мінюст прыпыняе рэгістрацыю МХД на месяц

Міністэрства юстыцыі даслала ліст, у якім абвясціла аб прыпыненні на месяц рэгістрацыі грамадскага аб'яднання "Маладыя хрысціянскія дэмакраты". У Мінюсце ад аргкамітэту МХД у дадатак да ўжо пададзеных дакументаў запатрабавалі прадставіць дакументы, падача якіх не прадугледжаная законам.



111189.jpg

Кіраўніцтва МХД падаваць гэтыя дакументы не збіраецца і лічыць, што яны патрэбныя, каб сфабрыкаваць справу аб нерэгістрацыі аб'яднання.

Нагадаем, што ўстаноўчы сход грамадскай арганізацыі "Маладыя хрысціянскія дэмакраты" адбыўся ў Мінску 3 лістапада 2012 года.

"Устаноўчы сход і тое, як заснавальнікі МХД ставілі свае подпісы за заснаванне арганізацыі, фіксавалася на відэа. Гэтыя кадры, безумоўна, будуць прадэманстраваныя ў судзе ў выпадку, калі МХД афіцыйна адмовяць у рэгістрацыі", — адзначыла старшыня аргкамітэту МХД Марна Хоміч.

Прэсавая служба БХД