Мінабароны паведаміла аб узмацненні супрацьпаветранай абароны
«Мы ўзмацнілі склад дзяжурных сіл па СПА нашых зенітных ракетных злучэнняў і воінскіх часцей.

— Гэта адэкватны адказ на тую абстаноўку, якая складваецца вакол паветраных межаў Беларусі, — заявіў камандуючы ВПС і войскамі СПА генерал-маёр Ігар Голуб. — Мы назіраем значнае павелічэнне інтэнсіўнасці палётаў як баявой, так і разведвальнай авіяцыі ля нашых межаў.
Толькі за мінулы тыдзень зафіксавана больш за 60 такіх палётаў. Мы правялі рытуал заступлення на баявое дзяжурства зенітнага ракетнага дывізіёна, праверылі сілы і сродкі, будзем выконваць задачы па ахове паветраных межаў і мірнага неба над Мінскам.
Наша ніва