МХД супраць Мінюста

Судовае пасяджэнне па скарзе Маладых хрысціянскіх дэмакратаў на дзеянні Міністэрства юстыцыі з нагоды нерэгістрацыі адбудзецца 9 красавіка, паведаміла старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч.



20121103_132243.jpg

Паводле яе словаў, прадстаўнік Мінюста ў судзе Харытонаў паводзіў сябе вельмі непаважліва і нахабна.

Цікава, што Мінюст, які заяўляе аб парушэнні МХД правілаў напісанная вялікіх літараў, што быццам бы ёсць падставай для адмовы ў рэгістрацыі, сам обіць арфаграфічныя памылкі (на фота).

Нагадаем, Для адмовы былі знойдзеныя тры падставы. Першая з іх заключаецца ўтым, што, паводле Мінюста, заснавальнікі ў дакументах нібыта напісалі несапраўдныя дадзеныя пра свае месцы працы, а значыць, яны маўляў не прысутнічалі на ўстаноўчым сходзе. У спіс тых, хто нібыта падаў несапраўдныя звесткі, патрапіла і намесніца старшыні МХД Вольга Кавалькова, якая была сакратаркай сходу.
Другая прычына для адмовы — дакументы, якія патрабаваў Мінюст насуперак заканадаўству і якія МХД адмовілася прадстаўляць, у тым ліку дамова з арандатарам памяшкання. 

Самай жа абсурднай стала трэцяя прычына. Па версіі Мінюста, ставаральнікі МХД у статуце арганізацыі парушылі закон Рэспублікі Беларусь аб правапісе беларускай мовы, у прыватнасці параграфы 33 і 63 пра напісанне вялікіх літар і двукоссяў у назве арганізацыі.

Паводле прэсавай службы МХД