Мілінкевіч: Мы падтрымаем праеўрапейскіх кандыдатаў
Лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч кажа, што для яго пытанне "Вы за ўдзел у выбарах ці за байкот?" бессэнсоўнае, пакуль не будзе сказана, чаго мы хочам дасягнуць.
Лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч кажа, што для яго пытанне "Вы за ўдзел у выбарах ці за байкот?" бессэнсоўнае, пакуль не будзе сказана, чаго мы хочам дасягнуць.
"Калі мы хочам уладзе паказаць, што няма выбараў у краіне і мы ніколі не падтрымаем антыдэмакратычны рэжым, то можна і байкот рабіць. А калі ставіць мэту, каб людзі ведалі, што ёсць апазіцыя, што яна зусім не разбітая, што ёсць разумныя людзі, якіх варта абраць, што маюць пазітыўную альтэрнатыву ў галовах сваіх — вось тады трэба ісці і размаўляць з людзьмі. То бок без вызначэння мэты гэта наагул бессэнсоўная і, як выявілася, шкодная дыскусія. Байкот апазіцыя не можа рэалізаваць, бо патрабуе вельмі вялікіх высілкаў, шмат людзей, фінансавых рэсурсаў. Байкот — гэта будзе проста няўдзел. Актыўны байкот апазіцыя не ў стане зрабіць", — сказаў Аляксандр Мілінкевіч Радыё “Свабода.
На пытанне да палітыка пра тое, якія мэты ён ставіць, Мілінкевіч адказаў: "Рух як грамадская арганізацыя не мае права вылучаць сваіх кандыдатаў. Але мы сур’ёзна будзем падтрымліваць
тых кандыдатаў, якія адпавядаюць мэтам Руху "За Свабоду", якія за еўрапеізацыю, за беларусізацыю, за дэмакратыю, за еўрапейскую дарогу развіцця. Мы такіх падтрымаем, і такіх даволі
шмат. Яны з розных партыяў, яны беспартыйныя. Як арганізацыя мы не вылучаем. Самы блізкі партнёр для нас — гэта БНФ".
Паводле pyx.by