Лявону Цімохіну патрэбна дапамога
Лявону Цімохіну — гісторыку, настаўніку, паэту, колішняму дэпутату Маладзечанскага гарсавету, які разам з аднадумцамі перайменаваў вуліцы ў горадзе і дамогся ўсталявання ў цэнтры Маладзечна помніка ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў, патрэбна дапамога.
У спадара Лявона — анкалагічнае захворванне, патрэбна дарагое лекаванне. Але яго напаткала новая бяда: як паведаміў спадар Лявон нашаму калегу Арцёму Ляву, зараз ён — Лявон Цімохін знаходзіцца ў лякарні ў перадінсультным стане.
Калі вы вырашыце дапамагчы — найлепш пераводзіць грошы наўпрост:
Leanid Tsimokhin (Цімохін Леанід Аляксандравіч,Belarusbank,VISA 4255 2003 0444 0233Картка да 06.2020.
Лявон Цімохін — паэт, настаўнік, адзін з пачынальнікаў грамадскага руху ў Маладзечна і ініцыятар дэкамунізацыі горада. Ён распавёў «Новаму Часу» пра тое, як быў усталяваны помнік «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі», пра Генадзя Карпенку, пра тое, як адбывалася адраджэнне горада.
Глядзіце таксама:
Нас называлі «недабіткі»...
Вершы Лявона Цімохіна можна пачытаць тут.