Крымская актывістка Лізавета Багуцкая выехала з акупаванага Крыма
Учора 8 верасня ў доме крымскай актывісткі Багуцкай правялі ператрус. Меркаванай падставай для ператрусу стаў яе ўдзел у травеньскай сустрэчы нацыянальнага лідара крымскіх татараў Мустафы Джамілева ў Армянску.
Не чакаючы далейшых дзеянняў з боку акупацыйных уладаў Лізавета сёння выехала з Крыма.
Пра гэта паведамляе Цензор.Нет, спасылаючыся на паведамленне ў
Фэйсбуку журналіста Мустафы Найема.
Лізавета Багуцкая пісала ў сацыяльных сетках і розных выданнях, у тым ліку і на сайце Крым.Реалии, вострыя матэрыялы, накіраваныя супраць анэксіі Крыма і ў абарону правоў крымчан, нязгодных з далучэннем Крыму да Расеі.
За апошнія некалькі тыдняў у Крыме
пачасціліся ператрусы, асабліва ў крымскататарскіх сем'ях. Праваахоўнікі урываюцца на падставе пошуку зброі,
наркотыкаў і экстрэмісцкай літаратуры. Так, масавыя ператрусы
былі праведзены ў Ніжнегорскім раёне. Адзін з апошніх
ператрусаў адбыўся 6 верасня. Супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі ператрус у доме прадпрымальніка Мустафы Асманава з сяла
Межводнае Чарнаморскага раёна Крыма. Ён набыў вядомасць у снежні мінулага года, калі на сваім аўтамабілі прыехаў на Майдан Незалежнасці, прывёз прадукты
і казан, каб гатаваць плоў для пратэстуючых у
цэнтры Кіева.