У Расіі дзень нараджэння Пуціна хочуць аб'явіць святам «зялёных чалавечкаў»
Дэпутаты лічаць, што такое свята павялічыць колькасць маладых людзей, якія хочуць служыць у войску.
У Расіі дэпутат Дзярждумы Ігар Зотаў прапанаваў змяніць закон «Аб днях
вайсковай славы і памятных датах». Дэпутат хоча, каб у Расіі 7 кастрычніка
адзначалі Дзень ветлівых людзей.
«Жыхары Крымскага паўвострава да гэтага часу ўспамінаюць ціхі подзвіг людзей у
масках. Увесь свет бачыў толькі іх вочы — добрыя,
спакойныя і трохі задумлівыя», — піша ў тлумачальнай запісцы Зотаў.
Паведамляецца, што ідэю падтрымліваюць некаторыя члены «Адзінай
Расіі», дзе лічаць, што такое свята павялічыць колькасць маладых людзей, якія
хочуць служыць у войску.
Цікава, што 7 кастрычніка нарадзіўся прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Нагадаем, у Расіі «ветлівымі людзьмі» назвалі «зялёных чалавечкаў», якія акупавалі АР Крым у сакавіку 2014 года.
tsn.ua