Кнігі Дашкевіча, Севярынца і Аліневіча прэтэндуюць на прэмію Аляхновіча
Радыё Свабода і ПЭН-Цэнтр назвалі намінантаў на прэмію імя Францішка Аляхновіча.
Гэтая прэмія, заснаваная сёлета Беларускім ПЭН-Цэнтрам і Радыё Свабода, прызначаецца за лепшы твор, напісаны ў зьняволеньні.
Спіс намінантаў поводле Радыё Свабода:
1. Ігар Аліневіч
Еду в Магадан. — «Радикальная теория и практика», 2013.
2. Сяргей Аўчыньнікаў
Путешествие [апавяданьне] (рукапіс).
Нарадзіўся ў 1985 годзе. Скончыў Маскоўскі сацыяльны ўніверсітэт. Затрыманы 27 чэрвеня 2010 года, да нядаўняга часу ўтрымліваўся ў СІЗО № 1. Цяпер знаходзіцца ў турме № 8 г. Жодзіна.
3. Юрый Бандажэўскі
Турма і здароўе: Парады прафесара мэдыцыны. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, 2013.
4. Алесь Бяляцкі
Асвечаныя беларушчынай. — Менск, 2012.
«Дзяды» былі з намі: З нагоды 25-годдзя першага масавага мітынгу ў Беларусі. — «Дзеяслоў», № 66.
5. Зміцер Дашкевіч
Гумавы тапак (рукапіс).
Чарвяк [аповесьць]. — «Наша ніва», № 26 ад 17.07.2013 — № 31 ад 21.08.2013.
6. Дзмітрый Карпіцкі
Поостынь, смирись, покайся Богу: Поэтическая исповедь из темницы (рукапіс).
Нарадзіўся 21 лютага 1974 года. Скончыў БНТУ. У 2006 годзе асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі. Знаходзіцца ў папраўчай калоніі №3, Віцебская вобласць.
7. Алесь Кіркевіч
Вясна. Анталія. Вялікдзень: Філязофія турэмнага дворыка. — «Дзеяслоў», № 53, 2011.
Няскончаная Адысея: Беларуская турма для пачынаючых (рукапіс).
8. Сяржук Клачкоў
Турэмны дзённік (рукапіс).
9. Анатоль Лябедзька
108 дзён і начэй у засьценках КДБ: Дзёньнік палітычнага закладніка Анатоля Лябедзькі (рукапіс). — Радыё Свабода.
10. Павел Севярынец
Беларуская глыбіня. — «Наша ніва», № 33 ад 07.09.2011 — № 39 ад 23.10.2013.
11. Аляксандр Францкевіч
Абдымі мяне мацней [апавяданне].
12. Ірына Халіп
Дневник зечки (рукапіс, рыхтуецца да друку).
У склад журы літаратурнага конкурсу ўвайшлі перакладчык Лявон Баршчэўскі, дырэктар беларускай «Свабоды» Аляксандар Лукашук, паэт і былы палітвязень Уладзімер Някляеў, карэспандэнтка «Свабоды» Ганна Соўсь, літаратуразнаўца і былы палітвязень Аляксандар Фядута.
Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 10 сьнежня, у міжнародны Дзень правоў чалавека.
Арганізатары плануюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сітуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але маюць спадзеў, што яна як найхутчэй страціць сваю актуальнасьць.