Кіроўца снегаўборачнай машыны, у якую ўрэзаўся самалёт, быў п'яны
Як высветлілі следчыя, кіроўца снегаўборачнай машыны, у якую ўрэзаўся самалёт бізнес-авіяцыі Falcon, быў п'яны. Пра гэта заявіла прэс-служба Следчага камітэта са спасылкай на Уладзіміра Маркіна.
Reuters/Scanpix
Акрамя таго, афіцыйны прадстаўнік СКР Уладзімір Маркін яшчэ сярод магчымых прычынаў катастрофы якія разглядаюцца Следчым камітэтам Расіі, назваў памылку дыспетчараў, неспрыяльныя ўмоў надвор'я і памылкі пілатавання.
"У цяперашні час ужо ўстаноўлена,
што вадзіцель снегаўборачнай машыны знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Акрамя таго, магчыма, будзе прынята рашэнне аб адхіленні шэрагу супрацоўнікаў аэрапорта ад выканання абавязкаў на перыяд расследавання крымінальнай справы",
— сказаў Уладзімір Маркін.
У цяперашні час следчыя адбіраюць тэхнічныя
дакументы на самалёт і пробы паліва з запраўшчыка,
а таксама дапытваюць у якасці сведак супрацоўнікаў Унукава.
Нагадаем, на борце самалёта знаходзіліся адзін пасажыр, прэзідэнт французскай нафтавай кампаніі Total Крыстаф дэ Маржэры, і тры члены экіпажа.
Усе яны загінулі.
Самалёт перавярнуўся пасля таго, як зачапіў снегаўборачную машыну пярэдняй стойкай шасі.
Пасля інцыдэнту былі знойдзены "чорныя скрыні"
самалёта, а супрацоўнікі аэрапорта напісалі тлумачальныя запіскі датычна таго, што здарылася. Кіроўца снегаўборачнай машыны адразу пасля сутыкнення з самалётам знаходзіўся ў стане шоку.
Паводле расійскіх СМІ