Кіраўніцу гарадзенскага дзіцячага хоспісу шукае Інтэрпол

Кіраўніца гарадзенскага дзіцячага хоспісу Вольга Вялічка паведаміла ў сваім фэйсбуку, што улады Беларусі запатрабавалі дадаць яе ў спіс тых, каго шукае Інтэрпол. 

228013874_4070483186338978_2765416521334945501_n.jpg

Вольга ў жніўні 2020-га ўдзельнічала ў перамовах актывістаў з уладамі, выступала на мірных акцыях супраць фальсіфікацый выбараў, гвалту сілавікоў. У кастрычніку вымушаная была з'ехаць з краіны. Супраць яе і хоспіса вядзецца крымінальная справа.