Кіраўніцтва справамі прэзідэнта купляе раяль за 1 мільярд рублёў
Столькі звычайна каштуе канцэртны інструмент — каля 100 тысяч долараў.
Абвестку пра конкурсную закупку размясціла на сайце дзяржзакупак Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне Кіраўніцтва справамі. Тэрмін конкурсу
— 60 дзён. Аднак заяўкі прымаюцца толькі да 13 снежня 2013 года.
Хто з кіраўніцтва дзяржавы будзе граць на канцэртным раялі, не паведамляецца.
euroradio.fm