Капітуляцыя ў Дзень Волі
Дзень Волі прадстаўнікоў апазіцыі, якія традыцыйна хаця б 25 сакавіка сыходзіліся ў адным месцы, не аб’яднаў.
Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі прыняў рашэнне не праводзіць і санкцыянаваны ўладамі мітынг на плошчы Бангалор, і несанкцыянаванае шэсце ад плошчы Якуба Коласа да сквера Янкі Купалы. Людзям
прапанавалі на працягу дня 25 сакавіка прыходзіць да помніка Янку Купалы і ўскладаць кветкі. Без мітынгаў і прамоў.

Кіраўніцтва Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, якое быццам не схільнае шукаць кампрамісаў, таксама прапанавала сваім прыхільнікам адмовіцца ад вулічнага мітынгу і шэсця.
«Нядаўнія падзеі ў краіне, што былі звязаныя з чарговай прэзідэнцкай кампаніяй, паказалі: у рэжыму няма мінімальных маральных нормаў і прыстойнасці, павагі да закону. Ужыўшы грубую сілу
супраць мірнага цывільнага насельніцтва, ён праводзіць цынічныя судзілішчы над пабітымі і зняважанымі людзьмі, выстаўляючы супраць іх абсурдныя і здзеклівыя абвінавачанні, — гаворыцца ў
звароце КПП БНФ. — Мы лічым, што ў гэтых умовах не маем права заклікаць беларусаў да ўдзелу ў масавых вулічных мерапрыемствах, падстаўляць людзей пад рэпрэсіі збройных акупантаў…
Заклікаем злучацца ў «Рух за новыя выбары без Лукашэнкі», ствараць суполкі руху, сёння рыхтаваць будучыню краіны».
Моладзевыя арганізацыі — «Малады Фронт» і «Еўрапейская Беларусь» заклікалі правесці акцыю пад лозунгамі «Свабоду палітвязням!» і
«Патрабуем новых выбараў без Лукашэнкі!». Прадстаўнікі гэтых арганізацый збіраліся а 18-й гадзіне на плошчы Якуба Коласа, нягледзячы на забарону Мінгарвыканкама.
«Прапанаваная для святкавання Дня Волі плошча Бангалор для нас непрымальная. Аднак яшчэ больш непрымальна акцыю адмяняць», — падкрэсліў прадстаўнік «Маладога
фронту» Мікалай Дземідзенка.