Канферэнцыя па стварэнні новая апазіцыйнай кааліцыі праходзіць у Мінску
Кааліцыя аб’яднае шэраг апазіцыйных палітычных партыяў і рухаў, а таксама грамадскіх арганізацыяў. Паводле яе ініцыятараў, галоўны прыярытэт — свабодныя дэмакратычныя выбары.
Канфэрэнцыя адбываецца ў цэнтры Мінску. У залі прысутнічаюць Сяргей Калякін, Віктар Карняенка, Аляксандар Бухвостаў, Міхаіл Пастухоў, Станіслаў Багданкевіч, паведамляе Радыё Свабода.
Сёння апазіцыя аб'явіць аб утварэнні кааліцыі. Кааліцыя аб’яднае шэраг апазіцыйных палітычных партыяў і рухаў, а таксама грамадскіх арганізацыяў. Паводле яе ініцыятараў, галоўны прыярытэт — свабодныя дэмакратычныя выбары.
21 верасня ў Мінску адбыўся завяршальны этап стварэння новага альянсу, які гэтак і называецца — «За сумленныя, справядлівыя выбары дзеля
лепшага жыцця».
Раней адбыліся арганізацыйныя сходы ва ўсіх абласцях краіны. У новаствораны альянс увайшлі прадстаўнікі агулам ажно 54-х палітычных і грамадскіх арганізацыяў.
Сёння апазіцыя плануе ўхваліць Мемарандум аб стварэнні альянсу За сумленныя, справядлівыя выбары дзеля лепшага жыцця», каб пачаць практычную працу.
Нагадаем, што сёння, 22 верасня, за некалькі гадзінаў да пачатку мерапрыемства былі затрыманыя прадстаўнікі гомельскіх дэмакратычных сіл, якія ехалі на машыне ў Мінск.