Канферэнцыя “Беларусь на авансцэне Еўразіі: паміж Масквой і Кіевам”: пачаўся прыём заявак
Інстытут грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі пры Універсітэце Лазарскага абвяшчае прыём заявак на ўдзел у шостай міжнароднай канференцыі “Беларусь на авансцэне Еўразіі: паміж Масквой і Кіевам”, якая адбудзецца 30 траўня — 1 чэрвеня 2014 года ў Варшаве. Мэта канферэнцыі — пошукі інспірацый для грамадзянскай супольнасці ў сённяшняй Беларусі.
Заяўкі прымаюцца па наступных тэмах:
- Міфы, сімвалы і стэрэатыпы ў беларускім грамадстве, іх уплыў на фарміраванне ментальнасці беларусаў і на счасны стан, якія з міфаў можна выкарыстаць для “абуджэння” грамадзянскай супольнасці;
- Грамадзянская супольнасць — крыніца перамен: якія змены адбыліся ў беларускім грамадстве за апошнія дваццаць гадоў у палітычным, эканамічным, сацыялагічным, культурным плане, ці з’явіліся ўмовы для паўстання грамадзянскай супольнасці;
- Паблізу ўкраінскага вулкану: ў якой ступені і якім чынам апошнія падзеі ва Украіне паўплывалі на беларускае грамадства і на расстуноўку сіл у рэгіёне.
Працоўныя мовы — беларуская і ангельская. Заяўкі, разам з тэзісамі (максімум 250 словаў), прымаюцца да1траўня 2014 г. на адрас: conference@civicspaceinstitute.org.pl