Яўген Васьковіч: свой крыж я буду несці да канца

Сталі вядомыя некаторыя новыя падрабязнасці знаходжання ў зняволенні сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязня Яўгена Васьковіча. Пра іх ён піша ў лісце да сваёй бабулі Тамары Ўладзіміраўны, які яна атрымала 29 сакавіка.



a5fb0e32_3bd9_47e5_a39b_e87328802ebe_w640_r1_s_cx0_cy5_cw100.jpg

У лісце палітвязень паведамляе, што да яго пачалі даходзіць лісты не толькі да блізкіх сваякоў. У прыватнасці, ён атрымаў шмат лістоў падтрымкі і віншаванняў да Дня Волі, за што выказвае ўсім шчыры дзякуй. Таксама да яго дайшла перадача ад сваякоў, лёс якой доўгі час не быў вядомы.

Яўген таксама патлумачыў прычыну сваёй адмовы ад адваката. Паводле яго словаў, ніякі адвакат яму дапамагчы не зможа, а марнаваць грошы на тое, каб даведацца пра ягоны стан, які ён можа апісаць у сваіх лістах, ён лічыць бессэнсоўным. Пры гэтым Васьковіч адзначыў, што свядома ўзяў свой крыж і будзе несці яго да канца. Калі нехта захоча таксама ўзяць свой крыж у змаганні за вольную Беларусь, гэта будзе вельмі добра, лічыць ён.

Зараз палітвязень чытае мемуары Георгія Жукава. Атрымаўшы ліст ад рэдактара "Бабруйскага кур'ера", мае намер дасылаць туды свае артыкулы. Настрой у яго пазітыўны. Ён шчыра віншуе ўсіх каталікоў са святам Уваскрасення Хрыста і радуецца абранню новага Папы Рымскага, які, на яго думку, здолее ўзняць Касцёл на новыя вышыні.

"Тое, што да Яўгена пачалі даходзіць лісты, — гэта пазітыўны знак. Ён натхняе нас да яшчэ большай салідарнасці і дае нам падставаў пісаць яму яшчэ больш лістоў. Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ў сваю чаргу будзе і надалей будзе падтрымліваць палітвязняў і прыкладаць ўсе намаганні для іх яхутчэйшага вызвалення", — адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі. Прэсавая служба БХД