Іван Бядко: Хлусня — норма існавання беларускай улады

Забудова Слонімскага мікрараёна і вуліцы 1-й Сямігодкі адбывалася больш за 30 гадоў таму. За такі працяглы тэрмін існавання дваровыя тэрыторыі, тратуары патрабуюць добраупарадкавання. А вуліца наагул не была заасфальтаваная. Але ўлады не звярталі на гэта ніякай увагі. 



luzhyny_na_darozie.jpg

Па ініцыятыве каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" ў Слоніме Івана Бядко, жыхарамі вуліцы ў межах Рады Народных Дэпутатаў былі сабраныя подпісы на звароце да уладаў аб добраупарадкаванні вуліцы 1-й Сямігодкі Слоніма. 
 "Пачалася доўгая перапіска з райвыканкамам. То гэтае пытанне выносіцца на абмеркаванне, то рыхтуецца дакументацыя. Нарэшце прыйшла папера за подпісам старшыні райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча, у якой напісана, што часткова вуліца 1-й Сямігодкі добраупарадкаваная. Гэта азначае, што і рашэнне райвыканкама, і дакументацыя, і сродкі на выкананне работ былі", - адзначае Іван Бядко.
"Азнаёміушыся з такім адказам, жыхары вуліцы абурыліся, таму што ніякіх работ па добраупарадкаванні вуліцы1-й Сямігодкі не праводзілі. "Мы паўторна сабралі больш за 250 подпісаў ды, сфатаграфаваўшы вуліцу як доказ хлусні, звярнуліся з патрабаваннем разабрацца, куды дзеліся тыя сродкі, якія вылучаліся на нібыта праведзеныя работы. Наш зварот даслалі ў адміністрацыю прэзідэнта, генеральнаму пракурору, начальніку следчага камітэта,камітэт дзяржкантролю, каб там разабраліся, ці ёсць тут факт карупцыі", - паведамляе ён.
 З гэтых інстанцый паведамілі, што наш зварот накіраваны для разгляду ў Гарадзенскі аблвыканкам. Адтуль быў атрыманы адказ за подпісам намесніка старшыні Жука У.Г., у якім напісана, што плануецца завяршыць добраупарадкаванне першй чаргі ў 2014 годзе. 
 "А як жа з тым,што гэта ужо зроблена. У другую чаргу добраупарадкавання ўключаныя дамы №6, 8, 13, 14, 16, 18, 18/1, 20, 22, 24, 32, 36 - гэта і ёсць уся вуліца. Улады абяцаюць толькі ў 2014 годзе разгледзець пытанне аб унясенні іх у тытульны спіс аб'ектаў, якія падлягаюць рамонту.
"Адны супярэчнасці. Атрымліваецца, што яны там то разгядаюць, то плануюць. Нашыя улады не чуюць чалавека,таго, з чым ён да іх звяртаецца. Як кажуць яны там на сваёй хвалі. Проста перапраўляюць адзін аднаму паперкі - і ўсё вырашэнне праблемы. А мы застаемся з гэтымі праблемамі надалей", - падкрэсліў Іван Бядко.
bchd.info