Ілюстраваная гісторыя «Краіна Беларусь» будзе перададзена Папе Францішку

Беларускі гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў, вернік грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску, перадаў на рукі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, сваю вядомую кнігу «Ілюстраваная гісторыя Краіна Беларусь» (аўтар тэксту — Уладзімір Арлоў, мастак — Зміцер Герасімовіч) як падарунак для Яго Святасці Папы Францішка.



kraina_bielarus_dlia_papy.jpg

Англійскую версію гэтай кнігі («This country called Belarus») Уладзімір Арлоў перадаў Апостальскаму Нунцыю ў суботу 30 жніўня 2014, у дзень малітоўнага ўспаміну Біскупа Чэслава Сіповіча, у капліцы Душпастырскага цэнтра парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску, перад Архіерэйскай Літургіяй, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Прэшаўскай грэка-каталіцкай архіепархіі Уладыка Мілан Лях.
Апостальскі Нунцый прыняў з удзячнасцю гэты падарунак, паблаславіў Уладзіміра Арлова і ягоную жонку Валянціну Аксак, паэтэсу і журналістку, на іх творчую працу ды запэўніў, што кнігу перадасць асабіста Святому Айцу ў дзень сустрэчы з Ім, 25 верасня 2014 г.
svjazep.org