IBB Minsk запрашае на курсы па ўстойліваму кіраванню мерапрыемствамі!

Пачала работу адукацыйная платформа ibb-edu.org па ўстойліваму кіраванню мерапрыемствамі. Новая адукацыйная праграма распрацавана камандай проекта Events for Future.


Ларс Шмідт, менеджэр IBB Minsk па ўстойліваму развіццю, аўтар проекта Events for Future:

lars_szmidt.jpg


Ідэя гэтага проекта фактычна прыйшла пад час мерапрыемства на тэму ўстойлівага развіцця, дзе, акрамя лекцый і прэзентацый, нічога не было ўстойлівым. Нам хутка стала зразумела, што тут трэба шмат чаго мяняць, таму што, згодна з дэвізам “ад слоў да справы”, калі я кажу аб устойлівасці, я павінен і дзейнічаць устойліва.
У 2020 годзе IBB Minsk сумесна з Цэнтрам экалагічных рашэнняў рэалізаваў праект Events for Future. 25 удзельнікаў з дзяржаўных, камерцыйных арганізацый і НДА прайшлі навучанне па ўстойліваму менеджменту мерапрыемстваў. Зараз яны ўжо прымяняюць свае веды на практыцы.
Устойлівае кіраванне мерапрыемствамі ўлічвае тры аспекты: экалагічны, эканамічны і сацыяльны.

dsc_7515.jpg


Ганна Высоцкая (МГА «SOS-Детские деревни»), удзельніца адукацыйнага курса Events for Future:
Устойлівая арганізацыя мерапрыемстваў дазваляе звесці да мінімуму негатыўнае ўздзеянне на экалогію, больш эфектыўна, эканомна и ашчадна выкарыстоўваць рэсурсы, мінімізаваць вугляродныя выкіды, клапаціцца пра здароўе ўдзельнікаў, і нават ствараць магчымасці для аднаўлення і паляпшэння навакольнага асяроддзя — а гэта істотна для нас і будучых пакаленняў планеты!

dsc_7503.jpg


Уладзімір Махнач (кампанія «ОМО»), удзельнік курса Events for Future:
Кіруючы ўстойліва мерапрыемствам, можна эканоміць грошы арганізацыі ці кампаніі і пераразмяркоўваць іх унутры на іншыя праекты. Эканоміць атрымоўваецца на ежы і вадзе (залішняй), транспарце, раздатачных матэрыялах. Такі подыход таксама станоўча ўплывае на эканоміку рэгіёну, паколькі прадукты і матэрыялы закупляюцца пераважна на мясцовых прадпрыемствах.

dsc_7533.jpg


Кацярына Данскова (Каардынацыйны цэнтр "Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця" БДПУ), удзельніца курса Events for Future:
На мой погляд, гэта важна, ў першую чаргу, ў адукацыйным аспекце. Пад час правядзення ўстойлівых мерапрыемстваў неабходна ўказваць на прычыны таго ці іншага рашэння ў арганізацыі івента. Дзякуючы гэтаму, людзі будуць і свядома, і падсвядома ўбіраць інфармацыю пра ўстойлівасць і свядомасць, а ў далейшым рэалізоўваць гэтыя падыходы ў сваім жыцці.
З чэрвеня адукацыйная платформа стала дасяжна для ўсіх ахвотных!
Цяпер усе, хто займаёцца арганізацыяй мерапрыемстваў у розных сферах дзейнасці, могуць прайсці бясплатныя адукацыйныя курсы самастойна. Арганізатары мерапрыемстваў даведаюцца, як зменшыць свой экэкалагічны след пры падрыхтоўцы і арганізацыі івентаў, знайсці падыходзячых пастаўшчыкоў паслуг, зрабіць мерапрыемства дасяжным для ўсіх удзельнікаў і шмат іншага.
Дар’я Чумакова, намеснік дырэктара Цэнтра экалагічных рашэнняў па праграмнай дзейнасці, кіраўнік праграмы па экалагічна сяброўскаму ладу жыцця:

darja_czumakova.jpg


Сёння ўстойлівае кіраванне мерапрыемствамі — гэта ўжо не проста інавацыя ці мода, гэта нарастаючая патрэба рынка паслуг. І ўсе тыя, хто ўжо зараз гатовыя ўключаць у падрыхтоўку мерапрыемстваў аспекты ўстойлівасці, пры іншых роўных, будуць мець перавагу.

dsc_7494.jpg


Бясплатны курс складаецца з 5 асноўных и 2 дадатковых модуляў, якія можна прайсці цалкам альбо абраць самыя актуальныя для сябе. Тым, хто хоча атрымаць сертыфікат, неабходна прайсці поўны курс навучання і выканаць хатнія заданні.
Для навучання трэба прайсці простую рэгістрацыю на платформе і далучыцца да курсаў.
Адукацыйная платформа распрацавана IBB Minsk у межах проекту Events for Future сумесна з Цэнтрам экалагічных рашэнняў, пры падтрымцы IBB Dortmund.
Паводле прэс-рэліза