Хронікі рэпрэсій за 3 красавіка

Палітычны пераслед беларусаў не спыняецца. Ініцыятыва «politzek.mе» прызнаная «экстрэмісцкім фарміраваннем». Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 2 красавіка, паведамляюць праваабаронцы.

hroniki_represij2_logo.png_logo_1.webp
  • Жанчыну асудзілі па фота з маршаў, якія захаваліся на воблачным сховішчы яе тэлефона

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 6 сакавіка за ўдзел у трох паслявыбарчых Маршах у 2020 годзе да трох гадоў «хатняй хіміі» асудзілі 49-гадовую бухгалтарку Наталлю Хлызову. Суддзя Юлія Варакса прызнала яе вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Жанчыну абвінавацілі ў тым, што падчас трох акцый пратэсту яна выходзіла на праезныя часткі і «блакавала і заступала шлях транспартным сродкам».

Падчас удзелу ў Маршах Наталля рабіла фатаграфіі сябе і мужа, а таксама асоб, якія ўдзельнічалі Маршах, на свой тэлефон. Агулам міліцыянты знайшлі сем фотаздымкаў з пратэстаў, якія захаваліся на воблачным сховішчы. У пратаколах агляду некаторых фота пазначана, што «фатограф размяшчаецца на праезнай частцы дарогі». 

  • Жыхара Маладзечна асудзілі да 6 гадоў калоніі за два данаты
aljaksandr_verasovicz_1.jpg

У Мінскім абласным судзе 1 красавіка да 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за данаты палку Каліноўскага і BYSOL асудзілі 57-гадовага Аляксандра Верасовіча. Справу з 19 сакавіка разглядаў Уладзімір Арэшка.

Паводле версіі абвінавачвання, Аляксандр Верасовіч пераводзіў грашовыя сродкі розным «экстрэмісцкім фарміраванням»: з дапамогай аплатнай сістэмы PayPal — на рахунак палка імя Кастуся Каліноўскага, шляхам ажыццяўлення двух банкаўскіх пераводаў — Фонду салідарнасці BYSOL.

Вядома, што Аляксандр мае ў Маладзечне невялікі бізнэс. У яго двое дзяцей. 

  • Расійскага актывіста аштрафавалі за БЧБ-аватарку ва «Укантакце»
dzmitryj_mahau_1.jpg

Паводле матэрыялаў справы, якія зачытала суддзя, актывіст «11 жніўня публічна ў адкрытым доступе размясціў інфармацыйны матэрыял у выглядзе малюнка бел-чырвона-белага сцяга, які зʼяўляецца сімволікай узброенага фармавання Полк імя Кастуся Каліноўскага, які зʼяўляецца адгалінаваннем на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь украінскага вайсковага фармавання Легіён «Свабода Расіі», унесенага ў спіс тэрарыстычных арганізацый».

Махава аштрафавалі на 2 тысячы расійскіх рублёў (каля 70 BYN) па артыкуле аб «дэманстрацыі экстрэмісцкай сімволікі».

Нагадаем, сузаснавальнік творчага аб'яднання ÖВВÖ і былы кіраўнік «Гарадскіх праектаў у Комі» Дзмітрый Махаў быў затрыманы днямі ў Сыктыўкары. 

  • У Гродне перад навучэнцамі каледжа паказальна ўзялі пад варту дзяўчат, якія раней падпалілі чырвона-зялёны сцяг
dzjauczat_za_scjah_u_hrodne.jpg

Як сцвярджаецца, у ноч на 1 красавіка дзве дзяўчыны падпалілі сцяг на адным з адміністрацыйных будынкаў. Іх дзеянні патрапілі на камеры відэаназірання.

Адна з дзяўчат — беспрацоўная, другая — навучэнка каледжа, у якім і правялі паказальны працэс узяцця пад варту.

Вядома, што дзяўчатам 22 і 23 гады. 

  • Жыхара Ваўкавыска затрымалі за каментар аб гібелі ў ДТЗ супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі

Паводле інфармацыі @Grodno_grab, затрыманы — Андрэй Васільчук.

Мужчына пад навіной аб гібелі даішніка напісаў «- один». 

  • Сілавікі затрымалі супрацоўніка ААТ «Нафтан»

zatymavny_z_naftanu_logo.jpg

На «палонным відэа» затрыманы «прызнаецца» ў тым, што «быў зарэгістраваны ў экстрэмісцкіх тэлеграм-каналах», пісаў там каментары, а таксама нядобра выказваўся аб Мікалае Карпянкове. 

  • У КДБ схілялі мінчанку да супрацы

Анастасія (імя зменена ў мэтах бяспекі) адвучылася ў адным са сталічных ВНУ, пасля чаго адпрацоўвала размеркаванне экскурсаводкай у мінскім музеі. Дзяўчына праяўляла актыўную грамадзянскую пазіцыю: удзельнічала ў пратэсных акцыях у 2020 годзе, запісалася ў ініцыятыву «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі», вучылася ў Вольным беларускім універсітэце і стала сяброўкай «Аховы птушак Бацькаўшчыны».

Вясною 2024 года да дзяўчыны прыйшлі супрацоўнікі КДБ. На допыце цікавіліся ейным стаўленнем да беларускай мовы і прапаноўвалі збіраць звесткі пра беларускую дыяспару за мяжою. Пасля гэтага дзяўчына з’ехала з краіны.

Дзяўчына распавяла «Вясне» пра затрыманне і допыт, як паспела выдаліць з тэлефона «партызанскі» тэлеграм падчас вобшуку і як выйшла на волю пасля допыту, не пагадзіўшыся на супрацу з КДБ.