Гродзенскія філатэлісты атрымалі ўзнагароды
Граматы за выставачную працу атрымалі гродзенскія філатэлісты Лявон Карповіч і Уладзімір Матронічаў, а таксама сама Гродзенская абласная арганізацыя філатэлістаў.
Узнагароды сталі прызнаннем з боку агульнарэспубліканскай арганізацыі за выставачную працу, што была праведзена гарадзенцамі за мінулы год.
"Дзве міжнародныя выставы ў Гродне, — кажа Фрыдэрык Гушча, старшыня гарадзенскай абласной арганізацыі філатэлістаў, — удзел гарадзенцаў у міжнародных выставах і конкурсах, аднаўленне абласной і гарадской структур — гэта толькі маленькая частка таго, што адбылося за мінулы год".
Колькасць прыхільнікаў паштовых марак за апошні год вырасла, як кажуць самі калекцыянеры, і хутка можа перавысіць колькасць сябраў мінскай арганізацыі.
Ужо прапанавана перанесці кіраўніцтва рэспубліканскай арганізацыі ў Гродна. "Над гэтай прапановай я пакуль разважаю", — кажа Фрыдэрык Гушча.