Гродна. У былым дамініканскім кляштары замест акна зрабілі дзверы
Будаўнічыя работы змянілі выгляд былога дамініканскага кляштара ў Гродна, гэты выпадак не ўнікальны, звычайна такія работы маюць дазвол Міністэрства культуры, — сцвярджае старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.
— За больш чым 20 гадоў незалежнасці, за руйнаванне, за нанясенне татальнай шкоды помнікам, якія пад аховай дзяржавы, не ўзбуджана яшчэ ніводнай крымінальнай справы. Далёка не заўсёды можна дамагчыся элементарнага адміністрацыйнага штрафу, — адзначае Антон Астаповіч.
Былы дамініканскі кляштар па вуліцы Савецкай у Гародні ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Менскае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулася ў гарадзенскую пракуратуру, каб высветліць, хто вінаваты ў парушэнні заканадаўства.
Фота Іллі Гелея