“Гавары праўду!” дамагаецца пашырэння кантролю над мясцовым бюджэтам
Пашырэння кантролю за выдаткам бюджэтных сродкаў з боку грамадзянаў дамагаюцца берасцейскія актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”.
Як кажа актывіст кампаніі Ігар Маслоўскі, у гарадскі выканкам і савет дэпутатаў накіравалі зварот, у якім прапанавалі публікаваць інфармацыю пра расход бюджэтных сродкаў:
— Паколькі беларускае заканадаўства ніяк не рэгламентуе, што можна афіцыйна абмяркоўваць праект бюджэту, публікаваць яго, яны пішуць, што гэта не прадугледжана заканадаўствам. На ўсе нашыя тры прапановы ў нас няма дакладнага адказу, будуць яны гэта рабіць ці не.
Актывісты адзначаюць, што цяпер інфармацыю пра расход бюджэтных грошай насельніцтва можа атрымаць толькі праз платныя, прававыя рэсурсы.