Галоўнага ўрача віцебскай БСМП звольнілі. Міністэрства аховы здароўя: сувязі з публікацыяй на TUT.BY няма
У Віцебску 30 красавіка звольнілі з пасады галоўнага лекара гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, дэпутата гарсавета Сяргея Лазара.
Пра гэта TUT.BY паведамілі супрацоўнікі гэтай медустановы. Некаторыя медработнікі лічаць, што звальненне галоўнага ўрача звязана з выхадам публікацыі на TUT.BY, у якім распавядаецца пра працу лекараў і медсясцёр ў «бруднай зоне» БСМП ў перыяд эпідэміі каронавіруса. У Міністэрстве аховы здароўя кажуць, што разрыў працоўных адносін з гэтым не звязаны.
Сяргей Лазар не патлумачыў TUT.BY, з чым звязана яго звальненне:
— Давайце, я не буду нічога каментаваць.
Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун патлумачыла:
— Працоўныя адносіны спынены па пагадненні бакоў, публікацыя на інтэрнэт-рэсурсе не мае дачынення да дадзенай сітуацыі.
Сяргей Лазар нарадзіўся ў 1965 годзе ў Віцебску. Скончыў мясцовы медуніверсітэт па спецыяльнасці «лячэбная справа». З 1993 па 2002 гады працаваў оталарынголагам паліклінікі прадпрыемства «Кераміка» і медслужбы УУС аблвыканкама. Затым узначальваў гарадскую паліклініку № 5, быў намеснікам галоўнага ўрача гарадской цэнтральнай паліклінікі.
У 2015 годзе прызначаны галоўным урачом віцебскай БХМД. На яе сайце Сяргей Лазар па-ранейшаму паказаны на гэтай пасадзе.
Кампанія «Гавары праўду» стварыла петыцыю за аднаўленне Сяргея Лазара на былой пасадзе. Падпісаць яе можна па спасылцы.
Паводле baj.by