Фотафакт: кіраўніцтва БХД ушанавала памяць ахвяр выбуха ў мінскім метро

У трэцюю гадавіну тэракту ў менскім метро кіраўніцтва Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў усклала 11 красавіка кветкі да помніку ахвярам жудаснага выбуху.



1397207373_img_97821.jpg

 "У параўнанні з мінулымі гадамі сёння ля ўваходу ў метро практычна няма кветак. Такога быць непавінна. Мы заклікаем усіх беларусаў памятаць пра трагедыю 11 красавіка і ўшаноўваць памяць загіблых", — адзначыла лідар МХД Марына Хоміч.
"Насамрэч, у выніку тэракту загінулі 17 чалавек. І тое, ўто адбылося, - гэта нацыянальная трагедыя для беларускага народу. Наша задача - не дапусціць яе паўтарэння і правесці незалежнае, адкрытае паўторнае расследвання тэракту. Гэта наш абавязак перад сем'ямі, сваякамі і знаёмымі загіблых, гэта наш абавязак у імя будучыні Беларусі", — падкрэсліў сустаршыня аргкмітэту па стварэнні партыі БХД Віталь Рымашэўскі.