Facebook набыў беларускі дадатак MSQRD, сярод распрацоўшчыкаў якога ёсць гарадзенец

Facebook набыў беларускую кампанію Masquerade Technologies — распрацоўшчыка дадатка для накладання масак на твары ў рэжыме рэальнага часу MSQRD. Пра гэта паведамляе Business Insider са спасылкаю на афіцыйных прадстаўнікоў сацсеткі.Заснавальнікі MSQRD Яўген Неўгень, Сяргей Ганчар і Яўген Зацяпякін  зараз пяройдуць на працу ў лонданскі офіс Facebook.



msq1.jpg

Яўген Неўгень

Кіраўнік кампаніі, гарадзенец  Яўген Неўгень заявіў, што пакуль Facebook будзе займацца інтэграцыяй тэхналогій MSQRD, дадатак беларускай кампаніі працягне сваё існаванне ў выглядзе асобнага сэрвісу. Са словаў распрацоўшчыкаў плануецца дадаць у сервіс яшчэ больш новых функцый.    

Дадатак MSQRD з'явіўся ў снежні 2015 года. За першы месяц з моманту рэлізу яго спампавалі больш за мільён чалавек, да канца лютага колькасць карыстальнікаў сервіса  вырасла да 10 млн. Версію дадатка для Android распрацоўшчыкі плануюць выпусціць у сярэдзіне сакавіка 2016 года, бэта-версія ўжо даступная ў Play Market.    

 

msq2.jpg

Асаблівую папулярнасць  дадатак MSQRD атрымаў за кошт маскі з Леанарда Ды Капрыа, якая з'явілася перад цырымоніяй ўручэння «Оскара», адзначае Bloomberg. З яе дапамогай сэрвіс увайшоў у топ-5 амерыканскага App Store.        

msq3.jpg

"Masquerade стварылі фантастычнае дадатак з відэатэхналогіямі сусветнага класа. Мы рады вітаць Masquerade ў нашай камандзе і працягнем займацца развіццём відэасэрвісаў у сацыяльных сетках", — сказаў Business Insider прадстаўнік Facebook.  

На сваёй старонцы ў  Facebook Яўген дзеліцца навінаю пра аб'яднанне сваўго стартапа з гэтай сацыяльнай сеткай: "Мы далучыліся да  Facebook! Мы ўпарта працавалі, каб з дапамогай фільтраў, што змяняюць знешні выгляд,  зрабіць відэа больш займальным і цікавым. Зараз мы рады аб'яднаць намаганні з Facebook і давесці тэхналогію да яшчэ большай колькасці людзей. У Facebook мы зможам працаваць у масштабах, не даступных нам раней. Для пачатку  доступ да Masquerade атрымаюць каля 1,6 млрд карыстальнікаў Facebook. Супрацоўніцтва з Facebook дапаможа інтэграваць тэхналогію і дадатак будзе даваць магчымасць і надалей запісваць забаўныя сэлфі з выкарыстаннем прадукта. Акрамя таго, можна чакаць, што мы працягваем дадаваць цікавыя магчымасці".

Стужка Яўгена ў Facebook зараз поўніцца віншаваннямі ад сяброў і прыхільнікаў дадатку. Прарыў называюць бліскучым бліцкрыгам, першым беларускім стартапан, прызнаным Facebook і прыкладам, які павінен увайсці ў падручнікі па маркетынгу.

Інвестарам і ментарам беларускага стартапа Masquerade выступіў Юрый Гурскі — вядомая асоба на беларускай IT-рынку. Юрый Гурскі, уладальнік кніжнага выдавецтва Ideanomix, напісаў і выпусціў каля 30 кніг, прысвечаных IT-тэматыцы. У 2001 годзе ў партнёрстве з Віктарам Пракапеням Юрый заснаваў Viaden Media, якая стала галоўным распрацоўшчыкам мабільных прыкладанняў у СНД. Пад яго кіраўніцтвам кампанія стварыла больш за 100 папулярных прыкладанняў, некаторыя з якіх, як напрыклад All-in-Fitness, узначальвалі рэйтынгі App Store па колькасці запамповак.

msq4.jpg

msq5.jpg

Паводле Твой стыль